28 студзеня 2026, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі пасварыліся прэзідэнт і міністр замежных спраў

У Чэхіі пасварыліся прэзідэнт і міністр замежных спраў

Што стала прычынай.

У Чэхіі ўспыхнуў скандал паміж прэзідэнтам краіны Пятром Павелам і міністрам замежных спраў Пятром Мацінкам. Прычынай скандалу стала нязгода ў пытанні прызначэння аднаго з міністраў.

Пра гэта паведамляюць Politico і Novinky.

Так, Павел абвінаваціў Мацінку ў шантажы, бо апошні пагражаў дарадцу прэзідэнта з-за адмовы Павела прызначыць міністрам аховы навакольнага асяроддзя Філіпа Турэка. Асоба апошняга фігуруе ў шматлікіх скандалах.

Падкрэсліваецца, што скандал паміж Павелам і Мацінкам стаў паказчыкам глыбокага расколу ў палітыцы Чэхіі. Прэзідэнт супрацьстаіць ураду прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша, паколькі Павел паслядоўна празаходні і адданы інтарэсам НАТА і ЕС.

Прэзідэнт Павел заблакаваў кандыдатуру Турэка, паколькі той фігураваў у шэрагу скандалаў і станавіўся фігурантам расследаванняў. Рашэнне прэзідэнта выклікала лютасць у Мацінкі.

«Ён (Павел) будзе мець спакой, калі я атрымаю Турэка на пасадзе ў Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя. Калі не, я спалю масты такім чынам, што гэта трапіць у падручнікі па паліталогіі як крайні выпадак суіснавання», — напісаў Мацінка дарадцу Павела.

Таксама Мацінка пагражаў, што Павел, маўляў, будзе «шакіраваны наступствамі», калі «нічога не зробіць». Прэзідэнт, у сваю чаргу, заявіў, што Мацінка займаецца шантажом. Паводле слоў Павела, паліцыя праверыла паведамленні і пацвердзіла, што яны сапраўдныя.

«Я лічу словы міністра замежных спраў у тэкставых паведамленнях спробай шантажу. Я лічу гэта непрымальным і, у нашых дэмакратычных умовах, цалкам недапушчальным», — сказаў ён.

Са свайго боку Мацінка адхіліў абвінавачанні ў шантажы і, у сваю чаргу, абвінаваціў Павела ў нібыта «перавышэнні канстытуцыйных паўнамоцтваў». Таксама Мацінка выступіў супраць таго, каб Павел узначальваў дэлегацыю Чэхіі на саміце НАТА.

«Заўтра я накіроўваюся ў Брусель, дзе ў мяне запланаваныя сур'ёзныя сустрэчы, і я правяду іх у сітуацыі, калі прэзідэнт выкажа сваю волю выправіць сваю канстытуцыйную неадпаведнасць, ці не. Падобна, што ён гэтага не зробіць», — заявіў ён.

Мацінка дадаў, што, на ягоную думку, дэлегацыю нібыта павінен узначаліць прэм'ер Бабіш. Пры гэтым ён даволі няўцямна патлумачыў сваю пазіцыю, агучыўшы чарговыя абвінавачанні на адрас Павела.

«Прэзідэнт не дзейнічае ў рамках канстытуцыі, таму я лічу, што на будучым саміце НАТА ў ліпені кіраўніком чэшскай дэлегацыі павінен быць не прэзідэнт, а прэм'ер-міністр», — сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках