Францыя рыхтуе новую дапамогу для ЗСУ
- 27.01.2026, 22:37
- 1,108
Знішчальнікі Mirage і ракеты для SAMP/T.
Украіна неўзабаве можа атрымаць партыю ракет французскай вытворчасці для СПА, а таксама знішчальнікі Mirage 2000-5.
Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў пасля размовы са сваёй французскай калегай Катрын Вотрэн.
Паводле слоў Фёдарава, Украіна разлічвае на пастаўкі боепрыпасаў ад Францыі для сістэм супрацьпаветранай абароны SAMP/T і Crotale, а таксама дальнабойных сродкаў паражэння.
Міністр падзякаваў французскаму боку за гатоўнасць у найбліжэйшы час перадаць дадатковыя ракеты французскай вытворчасці, што павінна істотна ўзмацніць абарону ўкраінскага неба.
Асобную ўвагу бакі надалі авіяцыйнай складовай супрацоўніцтва. Украіна чакае дадатковых паставак самалётаў Mirage 2000-5, якія, паводле слоў Фёдарава, стануць важным узмацненнем магчымасцяў Паветраных сіл ЗСУ.
Падчас размовы міністр таксама адзначыў прынцыповую пазіцыю Францыі адносна абмежавання дзейнасці расійскага «цянёвага флоту».
Фёдараў адзначыў, што скарачэнне рэсурсаў Расіі з'яўляецца ключавым фактарам для зніжэння яе здольнасці фінансаваць вайну супраць Украіны.
Фёдараў запрасіў Катрын Вотрэн наведаць Украіну і заявіў пра гатоўнасць выводзіць супрацоўніцтва на новы ўзровень, у прыватнасці ў сферах абмену дадзенымі і сумеснай аналітыкі.
«Дзякуй Францыі за сістэмную падтрымку, лідарства і выразную пазіцыю», — падсумаваў Фёдараў