27 студзеня 2026, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер здабыў амаль 200 грамаў золата з выкарыстаных SIM-картак

5
Блогер здабыў амаль 200 грамаў золата з выкарыстаных SIM-картак
ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

Блогер з кітайскай правінцыі Гуандун заявіў, што сумеў вылучыць 191,73 грама золата з электронных адходаў, уключаючы SIM-чыпы і іншыя кампаненты сувязі, піша Oddity Central.

Мужчына распавёў, што гэта шматэтапны працэс, які ўключае растварэнне кампанентаў у кіслотах і наступнае электралітычнае аднаўленне металу. Сам называе гэта «SIM-алхіміяй» і прадэманстраваў злітак золата, які, паводле яго сцвярджэння, быў атрыманы такім спосабам.

Аднак спецыялісты па перапрацоўцы электронных адходаў паставіліся да заяў скептычна. Эксперты растлумачылі, што ўтрыманне золата ў адной SIM-картцы надзвычай нязначнае — каля 0,47 міліграма. Такім чынам, для атрымання амаль 192 грамаў золата спатрэбілася б каля 400 тысяч SIM-картак, што робіць падобны працэс эканамічна сумнеўным для прыватных асоб.

Пасля хвалі крытыкі блогер выступіў з тлумачэннем. Ён заявіў, што ў відэа ішла гаворка не пра звычайныя выкінутыя SIM-карткі, а пра спецыялізаваныя пазалочаныя чыпы і прамысловыя электронныя адходы са сферы камунікацыйнага абсталявання.

«Гэта не гісторыя пра тое, як хтосьці здабывае золата з бытавога смецця. Гэта легітымны працэс ачысткі пэўных электронных адходаў, які выкарыстоўваецца ў індустрыі перапрацоўкі каштоўных металаў», — адзначыў ён.

Эксперты падкрэслілі, што перапрацоўка электронных адходаў з вылучэннем каштоўных металаў патрабуе строгага выканання правілаў тэхнікі бяспекі і, як правіла, ажыццяўляецца толькі на прамысловых прадпрыемствах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках