27 студзеня 2026, aўторак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19FortyFive: «Адмірал Кузняцоў» уяўляе сабой дымлівую груду абломкаў

2
19FortyFive: «Адмірал Кузняцоў» уяўляе сабой дымлівую груду абломкаў

Расійскі крэсер састарэў яшчэ да выхаду ў мора.

Адзіны расійскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» быў асуджаны з самага пачатку і ўяўляе сабой «дымлівую груду абломкаў». Пра гэта ў артыкуле для амерыканскага часопіса 19FortyFive напісаў аглядальнік Стыў Балестрыеры.

Аўтар указвае на шэраг тэхнічных праблем карабля, у прыватнасці, састарэлую энергетычную ўстаноўку, якая выдзяляе густы чорны дым, і выкарыстанне трампліна для ўзлёту знішчальнікаў. Паводле яго, «Адмірал Кузняцоў» састарэў яшчэ да выхаду ў мора.

«Гэты карабель быў асуджаны з самага пачатку… і цяпер калісьці ганарлівы сімвал савецкіх ваенна-марскіх амбіцый адпраўляецца на металалом. А Расія, верагодна, пакончыць з палубнай авіяцыяй прынамсі на дзесяцігоддзе», — піша Балестрыеры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках