У РФ прынялі рашэнне па крэдытах Беларусі
9- 27.01.2026, 18:30
- 9,170
Рэжыму Лукашэнкі проста няма чым плаціць па даўгах.
Расійская Дзярждума прыняла рашэнне аб запазычанасці Беларусі. Ідзе пра суму ў $250 млн. Паводле ацэнак Сусветнага банка, Беларусь усяго павінна $7,62 млрд. Рэжым Лукашэнкі — другі найбольшы даўжнік Расіі пасля Бангладэш.
На гэты раз дэпутаты Дзярждумы ратыфікавалі ўмовы пагаднення паміж урадамі Расіі і Беларусі аб змяненні ўмоў асобных пагадненняў у сферы крэдытнага супрацоўніцтва.
У выніку рэжыму Лукашэнкі далі дазвол на адтэрміноўку плацяжоў на агульную суму ў $250 млн, заявіў намеснік міністра фінансаў РФ Уладзімір Колычэў.
«Паколькі пагадненне прадугледжвае такую растэрміноўку, яно, адпаведна, патрабуе ратыфікацыі», — адзначыў чыноўнік.