СМІ: Украіна можа распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі
12- 27.01.2026, 13:29
- 8,976
Дыктатара хочуць абвясціць у міжнародны вышук.
Украінскія ўлады абмяркоўваюць узбуджэнне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі, каб сарваць намаганні Дональда Трампа па вывадзе дыктатара з міжнароднай ізаляцыі. Пра гэта піша выданне «Еўрапейская праўда».
Так, паводле звестак журналістаў, украінскія ўлады пачалі актыўна кантактаваць з беларускай апазіцыяй і ўзмацнілі публічную рыторыку ў адрас Лукашэнкі пасля адстаўкі Андрэя Ермака з пасады кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.
«Злучаныя Штаты цяпер узялі курс на паступовае зняцце санкцый з Беларусі, а разам з тым — на вывад Лукашэнкі з дыпламатычнай ізаляцыі, запрасіўшы яго ў склад Рады міру. Гэта істотна павялічвае рызыкі як для дэмакратычнай Беларусі, так і для Украіны, супрацьстаяць якім лепш разам», — гаворыцца ў матэрыяле.
Акрамя таго, у ім сказана, што Лукашэнку могуць абвясціць у міжнародны вышук.