«Белавія» заявіла пра адмену рэйсаў з-за непагадзі
- 27.01.2026, 12:38
- 1,264
На дадзены момант прыпынена праца аэрапорта ў Гомелі.
Авіякампанія «Белавія» паведаміла пра затрымкі і адмену рэйсаў з-за складаных умоў надвор'я. На працягу дня быў закрыты маскоўскі аэрапорт Шарамецьева, а на дадзены момант прыпынена праца аэрапорта ў Гомелі.
У кампаніі паведамілі, што пасажырам скасаваных рэйсаў B2 987 і B2 992 па маршруце Мінск — Шарамецьева — Мінск пераафармавалі квіткі на больш познія вылеты альбо прапанавалі альтэрнатыву з прыбыццём у маскоўскі аэрапорт Внукава.
На сёння запланаваныя наступныя рэйсы ў Маскву і назад:
з Мінска ў Шарамецьева — у 13:20 і 19:55;
з Шарамецьева ў Мінск — у 15:40 і 22:15;
з Мінска ў Дамадзедава — у 17:35, зваротныя рэйсы — у 12:50 і 19:55;
з Мінска ў Внукава — у 14:50, зваротны рэйс — у 17:15.