27 студзеня 2026, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША павысілі пошліны для Паўднёвай Карэі

ЗША павысілі пошліны для Паўднёвай Карэі

Стала вядома, на колькі і для якой прадукцыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра павышэнне пошлін для Паўднёвай Карэі з 15 да 25%.

Пра гэта Трамп паведаміў у сацсетцы Truth Social.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што пад новыя тарыфы падпадаюць паўднёвакарэйскія аўтамабілі, драўніна, фармацэўтычная прадукцыя і любыя іншыя пазіцыі ўзаемнага гандлю.

Прычынай павышэння стала тое, што парламент Паўднёвай Карэі не ўхваліў гандлёвае пагадненне з ЗША, якое лідары дзвюх краін заключылі падчас візіту Трампа ў Сеул.

«Заканадаўчы сход Паўднёвай Карэі не выконвае сваё пагадненне з Злучанымі Штатамі. Мы з прэзідэнтам Лі дасягнулі Вялікага Пагаднення для абедзвюх краін 30 ліпеня 2025 года, і мы пацвердзілі гэтыя ўмовы, калі я быў у Карэі 29 кастрычніка 2025 года», — напісаў Трамп.

Ён падкрэсліў, што гандлёвыя пагадненні вельмі важныя для Амерыкі.

«У кожнай з гэтых здзелак мы аператыўна знізілі нашы тарыфы. Мы, вядома, чакаем таго ж самага ад нашых гандлёвых партнёраў», — адзначыў Дональд Трамп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках