Палк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў
7- 26.01.2026, 19:39
- 4,112
Ваяры загінулі ў баях на Запарожскім напрамку.
Тры байцы Палка Каліноўскага загінулі ў баях на Запарожскім напрамку 26 студзеня 2025 года. Праз год пра гэта паведамілі ў падраздзяленні.
«Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць». Сёння — роўна год з дня, калі аўтар гэтых слоў і двое нашых пабрацімаў завяршылі свой баявы шлях на Запарожскім напрамку. Раней афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася.
Вечная слава героям вольнай Беларусі і Украіны», — гаворыцца ў паведамленні падраздзялення.