Гэты мільярдэр назаўсёды змяніў падыход да бізнесу
- 26.01.2026, 19:27
- 3,100
Івон Шуінар — адзін з самых незвычайных прадпрымальнікаў у свеце.
Заснавальнік брэнда Patagonia Івон Шуінар — неардынарная фігура ў сусветным бізнэсе. Ён здолеў паўплываць не толькі на індустрыю адзення і спорту, але і на экалагічны парадак дня і сучасную філантропію, паведамляе The Conversation (пераклад — сайт Charter97.org).
Шуінар пачынаў зусім не як прадпрымальнік. У 1960-я гады ён быў скалалазам-авантурыстам, які вёў аскетычны лад жыцця. Мянушку «бадзяга» ён лічыць кампліментам. Менавіта тады ён пачаў вырабляць альпінісцкія рыштункі ўручную, а пазней заснаваў кампанію Patagonia, зрабіўшы стаўку на якасць і экалагічную адказнасць.
З цягам часу Шуінар пайшоў насуперак логіцы масавага спажывання, ён адмовіўся ад прыбытковых, але шкодных для прыроды рашэнняў, перавёў вытворчасць на арганічную бавоўну і пачаў інвеставаць у аднаўленне глебаў. Patagonia таксама адной з першых пачала ахвяраваць 1% ад выручкі (а не прыбытку) на ахову навакольнага асяроддзя і стала сузаснавальніцай ініцыятывы «1% для планеты».
Кампанія актыўна займалася карпаратыўным актывізмам — у тым ліку судзілася з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з-за аховы прыроды. У 2012 годзе Patagonia стала адной з першых карпарацый у Каліфорніі, якая замацавала юрыдычны абавязак улічваць інтарэсы грамадства і прыроды ў сваіх устаноўчых дакументах.
Кульмінацыяй стала рашэнне Шуінара ў 2022 годзе — ён перадаў кампанію ў спецыяльны траст і некамерцыйную структуру, паабяцаўшы накіроўваць усе будучыя прыбыткі на барацьбу з кліматычным крызісам. Такім чынам, мільярдэр фактычна адмовіўся ад асабістага багацця, зрабіўшы Зямлю галоўным «акцыянерам» Patagonia.