26 студзеня 2026, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх школах могуць выкідваць да 75% абедаў

13
У беларускіх школах могуць выкідваць да 75% абедаў

Шакавальныя лічбы.

Выбарочная праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла, што ў беларускіх школах могуць выкідваць да 75% абедаў, якія не з’ядаюць дзеці. У справаздачы, якую ў распараджэнне рэдакцыі «Еўрарадыё» перадаў BELPOL, гаворыцца, што «нягледзячы на прыняцце пэўных мер па ўдасканаленні школьнага меню ў адпаведнасці з перавагамі вучняў, застаецца актуальным пытанне невострабаванасці прыгатаваных страў у школьнікаў».

Падчас праверкі 18 лістапада 2025 года ў ДУА «Гімназія № 21 г. Мінска» ўстаноўлена наступнае.

Для 134 вучняў 5-х класаў быў арганізаваны абед паводле новага эксперыментальнага меню. У адходы вярнулася 64,9% або 8 700 кг стравы «Каша грэчневая вязкая». Таксама ў адходы вярнулася 33,4% або 3 360 кг стравы «Філе птушкі запечанае „Смачнае“».

У гэты ж дзень для 101 вучня 7–8 класаў на абед была адпушчана 101 порцыя стравы «Каша грэчневая вязкая» ў колькасці 15 150 кг і стравы «Курынае філе, запечанае з сырам» у колькасці 9 090 кг. У адходы вярнулася 10 580 кг кашы і 3 680 кг курынага філе.

У ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Талачын імя Н. П. Лугоўскага» Віцебскай вобласці (602 вучні) з 1.12.2025 па 11.12.2025 ад агульнай колькасці прыгатаванага ў адходы пайшло ад 52% да 75%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках