Раскол у Крамлі: што можа прымусіць эліту РФ пайсці супраць Пуціна
- 26.01.2026, 15:55
- 7,648
Названы найкарацейшы шлях.
Сярод расійскай эліты поўна тых, хто хацеў бы здаць дыктатара Уладзіміра Пуціна, але для гэтага трэба стварыць знешнія фактары. Пра гэта ў чаце на «Главредзе» распавяла оперная спявачка, грамадская дзеячка, экс-дэпутатка Дзярждумы РФ Марыя Максакова.
Паводле яе слоў, перад расійскімі элітамі стаіць дылема: зрынуць Пуціна самастойна, тым самым здабыўшы сабе нейкія паслабленні.
«Бо ўсе яны — злачынцы, аднак ліквідацыя Пуціна яго атачэннем, магчыма, змякчыла б пакаранне для тых, хто вызваліць свет ад упыра. Магчыма, гэтую прапанову трэба было неяк аформіць», – адзначыла яна.
Максакова лічыць, што трэба было прызначыць мільярд або пяць-дзесяць мільярдаў «за галаву Пуціна».
«Прыватныя ваенныя кампаніі па ўсім свеце, думаю, распрацоўвалі б планы, спрабавалі апярэдзіць адна адну і зрабіць свету добрую справу, і атрымаць вялікі грашовы фонд. Механізмы трэба было больш дакладна прапісваць, а не агучваць усё гэта як жарт, каб той, хто за гэта возьмецца, разумеў, якім будзе вынік», — падкрэсліла экс-дэпутатка Дзярждумы РФ.
Акрамя таго, на яе думку, сярод эліт поўна рэнегатаў і тых, хто хацеў бы здаць Пуціна.
«Якія для гэтага трэба стварыць знешнія фактары — гэта пытанне да спецслужбаў. Думаю, што такія распрацоўкі ўсё ж існуюць. Гэта быў бы найкарацейшы шлях», – падсумавала грамадская дзеячка.