Сын Севярынца ўразіў Зяленскага на цырымоніі ў гонар паўстанцаў Каліноўскага
3- 26.01.2026, 10:04
- 9,310
Хлопчык трымаў у руках два сцягі.
У ўрачыстых мерапрыемствах у Вільні ў гонар паўстанцаў 1863 года ўзялі ўдзел прэзідэнты Літвы, Польшчы і Украіны Гітанас Наўседа, Кароль Навроцкі, Уладзімір Зяленскі.
Нядаўна вызвалены палітык Павал Севярынец прыйшоў на мерапрыемства са сваім сынам. Фатограф зафіксаваў Францішка з двума сцяжкамі, якія ён трымаў у руцэ — беларускім і ўкраінскім.

Яго бацька Павал расказаў, што Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на гэтыя сцяжкі і адрэагаваў на іх.
— Калі прэзідэнты выходзілі з Катэдры, Уладзімір Зяленскі заўважыў беларускі і ўкраінскі сцяжкі і паказаў Францішку вялікі палец, узняты ўгару, — напісаў Севярынец.