26 студзеня 2026, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Кітай «паспяхова захоплівае» Канаду

Трамп: Кітай «паспяхова захоплівае» Канаду

Раней прэзідэнт ЗША пагразіў увесці 100-працэнтныя пошліны на канадскія тавары.

Кітай «паспяхова і цалкам» захоплівае Канаду, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Раней ён пагразіў увесці 100-працэнтныя пошліны на канадскія тавары, калі Атава заключыць гандлёвае пагадненне з Пекінам.

«Кітай паспяхова і цалкам захоплівае калісьці вялікую краіну Канаду. Так сумна бачыць, як гэта адбываецца. Я толькі спадзяюся, што яны пакінуць хакей у спакоі», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент пацвердзіў, што Вашынгтон мае намер увесці пошліны на канадскія тавары ў выпадку заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж Канадай і Кітаем. «Мы не можам дапусціць, каб Канада стала шляхам абыходу, праз які кітайцы змогуць пастаўляць свае танныя тавары ў ЗША», — сказаў Бэсент у эфіры ABC News.

Падчас візіту ў Пекін 16 студзеня прэм’ер-міністр Канады Марк Карні абвясціў аб заключэнні пагаднення аб стратэгічным партнёрстве і папярэдняй гандлёвай здзелцы з Кітаем. Пекін павінен панізіць тарыфы на імпарт канолы з Канады да 1 сакавіка прыблізна да 15% (цяпер яны складаюць 84%). Кітай таксама абавязваецца ўвесці бязвізавы рэжым для канадскіх турыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках