25 студзеня 2026, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя ўзяла пад варту капітана расійскага танкера

1
Францыя ўзяла пад варту капітана расійскага танкера

Ён з'яўляецца грамадзянінам Індыі.

Пракуратура Марселя паведаміла пра затрыманне капітана танкера Grinch, якога падазраюць у прыналежнасці да расійскага ценявога флоту. І капітан, і іншыя чальцы экіпажа, з'яўляюцца грамадзянамі Індыі, распавёў пракурор Марселя Нікаля Бэсон, піша BFMTV.

Адзначаецца, што капітана ўзялі пад варту ўвечары суботы, пасля таго як танкер стаў на якар у заліве Фо-сюр-Мер. ВМС Францыі, якія затрымалі танкер, перадалі капітана судовым органам.

«Расследаванне скіравана на праверку сапраўднасці сцяга, які вывесіў танкер, і дакументаў, неабходных для яго плавання. Танкер Grinch вывесіў падроблены сцяг Каморскіх астравоў», — кажа крыніца журналістам.

Нафтавы танкер Grinch затрымалі раніцай 21 студзеня ў Міжземным моры паміж Іспаніяй і Паўночнай Афрыкай. Судна накіроўвалася з Мурманска. Паведамляецца, што гэта ж судна мае назву Carl у еўрапейскіх і амерыканскіх спісах ценявых танкераў.

Паводле інфармацыі BFMTV, танкер пабудавалі ў 2004 годзе для ценявых перавозак расійскіх нафтапрадуктаў. Судна ўдзельнічала ў экспарце ў Кітай і Індыю. Усяго 30 парушэнняў, што датычацца гэтага танкера, былі пацверджаныя партавымі інспекцыямі з 2022 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках