Яшчэ аднаго зніклага 40-гадовага мінчука знайшлі мёртвым
1- 25.01.2026, 20:51
- 8,542
Ён лічыўся зніклым без вестак з 23 студзеня.
24 студзеня пошукава-выратавальны атрад «Анёл» размясціў арыенціроўку на мінчука Аляксея Далініна. Ён лічыўся зніклым без вестак з 23 студзеня — апошні раз яго, меркавана, бачылі ў раёне сталічнай вуліцы Філімонава.

Сёння, 25 студзеня, стала вядома, што яго знайшлі мёртвым.
Гэта ўжо другі за сёння такі выпадак. З 20 студзеня лічыўся зніклым без вестак 40-гадовы мінчук Аляксандр Вінцэк. 25 студзеня яго таксама знайшлі мёртвым, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
