25 студзеня 2026, Нядзеля, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дэпартуюць некалькі дзясяткаў расіян

4
ЗША дэпартуюць некалькі дзясяткаў расіян

Першы рэйс ужо вылецеў у Маскву.

Са ЗША вылецеў дэпартацыйны рэйс з расіянамі і іншымі бежанцамі. Гэта першая такая высылка ў новым 2026 годзе.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

«Сёння раніцай з Месы, штат Арызона, вылецеў дэпартацыйны рэйс, на якім знаходзяцца расіяне, якім адмовілі ў прытулку ў ЗША», — паведаміў выданню Дзмітрый Валуеў, кіраўнік арганізацыі Russian America for Democracy in Russia.

Паводле звестак СМІ, гэта ўжо пяты масавы рэйс за мінулы год і першы ў новым 2026 годзе. Раней дэпартацыі расіян адбываліся ў чэрвені, жніўні і снежні.

Дакладная колькасць расіян на борце невядомая, але па стане на суботу да высылкі рыхтавалі каля 20 чалавек. Акрамя іх, гэтым рэйсам дэпартуюць таксама грамадзян Ірана і бежанцаў з арабскіх краін.

Паводле слоў Валуева, перад адпраўленнем рэйса частку людзей, заяўкі якіх на статус бежанца яшчэ не разгледжаныя, з яго знялі. Некаторых расіян перад высылкай утрымлівалі ў перапоўненых камерах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках