Беларусь страціла амаль 20 населеных пунктаў
4- 25.01.2026, 19:03
- 2,820
У лідэрах — Гомельшчына.
Штогод у Беларусі пераглядаюць межы населеных пунктаў. Разам з гэтым рэгіструюцца новыя і скасоўваюцца старыя геаграфічныя аб’екты.
Журналісты партала Myfin.by звярнулі ўвагу на статыстыку за 2025 год, прадстаўленую ў бюлетэні «Змены найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь».
Адзін з раздзелаў якраз прысвечаны аб’ектам, што спынілі існаванне.
Адзначаецца, што некаторыя рашэнні прымаліся напрыканцы 2025 года, а ўступілі ў сілу ўжо на пачатку 2026-га.
Згодна з данымі, апублікаванымі на сайце «Белгеадэзіі», у Беларусі летась вырашылі скасаваць амаль два дзясяткі геаграфічных аб’ектаў.
У Гомельскай вобласці: у Чачэрскім раёне — пасёлкі Аляксееўка, Бязбожнік, Заручча і Калініна, у Буда-Кашалёўскім раёне — пасёлак Мігай.
У Віцебскай вобласці: у Верхнядзвінскім раёне — вёскі Важаны, Давыдава, Заломы.
У Мінскай вобласці: у Уздэнскім раёне — вёска Малая Дзешчанка.
Акрамя таго, зніклі некаторыя сельсаветы. Напрыклад, Ворнаўскі ў Кармянскім раёне — населеныя пункты перададзены ў Карацькоўскі сельсавет.
Населеныя пункты Арэхаўскага сельсавета ў Маларыцкім раёне перададзены ў Алтушскі сельсавет.
Таксама спыніў існаванне чыгуначны прыпыначны пункт Разлогі (Пастаўскі раён).