У «Мінск Міры» знайшлі шматпавярхоўку-палтаргейст, якой паводле дакументаў няма
1- 25.01.2026, 15:38
- 4,458
Яе выявілі выпадкова.
Неіснуючы паводле дакументаў дом выявілі ў жыллёвым комплексе «Мінск Мір» падчас прамой лініі з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы Сяргеем Сборцавым, піша «Зеркало».
Шматпавярхоўка-палтаргейст знаходзіцца па адрасе: вуліца Савіцкага, дом № 23. Яе выявілі выпадкова, калі жыхарка адной з кватэр паспрабавала пакінуць заяўку на 115 — сістэма не ведала пра існаванне яе шматпавярхоўкі.
«Высветлілася, што будынак па ўказаным адрасе толькі нядаўна быў уведзены ў эксплуатацыю. Сяргей Сборцаў запэўніў: спецыялісты аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі ва ўзаемадзеянні з адзінай дыспетчарскай службай выпраўяць недапрацоўку», — паведамілі ў адміністрацыі.