Амерыканскі альпініст без страхоўкі падняўся на 500-метровы хмарачос
9- 25.01.2026, 15:03
- 5,450
Увесь свет мог назіраць за пад'ёмам у прамым эфіры на Netflix.
Амерыканскі скалалаз Алекс Гоннольд падняўся на хмарачос у Тайбэі без страхоўкі і ахоўнага абсталявання. Каб дабрацца да мэты, мужчына скарыстаў толькі металічныя бэлькі і выступы.
Спачатку з-за неспрыяльнага надвор'я пад'ём давялося перанесці, аднак ён усё ж такі адбыўся 25 студзеня. У той дзень увесь свет мог назіраць за пад'ёмам у прамым эфіры на Netflix.
«Калі я адрываўся ад зямлі, я думаў: «О, гэта так напружана, столькі людзей назіраюць. Але потым, шчыра кажучы, усе яны жадаюць мне ўсяго найлепшага. Я маю на ўвазе, што гэта проста робіць увесь гэты досвед амаль святочным, усе гэтыя прыемныя людзі падтрымліваюць мяне і выдатна праводзяць час», — расказаў Гоннольд.
Чарговую «вяршыню» альпініст заваяваў за 1 гадзіну 30 хвілін. Дастігнуўшы мэты, Гоннольд зрабіў сэлфі на вяршыні 509,2-метровага хмарачоса Taipei 101.
«Было вельмі ветрана, і я думаў: «не зваліся са шпіля». Я стараўся добра трымаць раўнавагу. Але гэта было неверагодна, які цудоўны спосаб убачыць Тайбэй», — падзяліўся ўражаннямі скалалаз.