Салаўёў зладзіў істэрыку з-за «другога фронту ў Арктыцы»
26- 25.01.2026, 10:27
- 17,790
Фота: EPA
Прапагандыст патрабуе нанесці ядзерны ўдар.
Прапагандыст краіны-агрэсара РФ Уладзімір Салаўёў у эфіры сваёй праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» 22 студзеня заявіў, што нанёс бы першы ядзерны ўдар па Англіі, піша «Гордон».
Ён заявіў, што Еўропа нібыта вядзе супраць Расіі не толькі «праксівайну ва Украіне», але цяпер і «гатовая адкрыць другі фронт у Арктыцы». Абмяркоўваючы гэтую тэму са старшынём прэзідыума грамадскага аб’яднання «Рада па знешняй і абароннай палітыцы» РФ Сяргеем Караганавым, Салаўёў закрануў тэму патэнцыйнага ядзернага ўдару.
Прапагандыст сказаў, што нанёс бы першы ядзерны ўдар «па Англіі», абгрунтоўваючы гэта нібыта «русафобіяй англічан» і бояззю таго, што Брытанія «паставіць альбо кампаненты бруднай ядзернай бомбы, альбо тактычную ядзерную зброю Украіне».
«Таму мне не здаецца, што Англія значна больш сістэмны наш вораг. Таму я, можа быць, усё ж першы ўдар нанёс бы туды. Тым больш нават можна і не ядзернай зброяй. Дастаткова «Пасейдона» — і да пабачэння. Галоўнае потым, каб нашы караблі Біг-Бэн не зачаплялі данышчам», – заявіў Салаўёў.