Axios: ЗША дапускаюць сустрэчу Зяленскага і Пуціна ў найбліжэйшы час
7- 25.01.2026, 9:07
- 7,074
Названая ўмова.
Прадстаўнікі Злучаных Штатаў Амерыкі лічаць, што ўжо ў найбліжэйшы час можа адбыцца сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з кіраўніком Крэмля Уладзімірам Пуціным.
Пра гэта паведамляе Axios.
Чыноўнікі ЗША ў каментары выданню адзначылі, што сустрэча ў Абу-Дабі стала важным крокам на шляху да наступнага этапу перамоў.
«Мы вельмі блізка да сустрэчы Пуціна і Зяленскага», — заявіў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.
Афіцыйны прадстаўнік выказаў здагадку, што калі наступная трохбаковая сустрэча ў Абу-Дабі пройдзе больш паспяхова, гэта можа прывесці да сустрэчы бакоў у Кіеве або Маскве — чаго не адбывалася ўжо шмат гадоў.
«Мы лічым, што гэтыя сустрэчы павінны адбыцца да сустрэчы лідараў. Мы думаем, што да гэтага засталося недалёка. Калі мы працягнем рухацца па цяперашнім шляху, мы дабярэмся да гэтага моманту», — дадаў амерыканскі чыноўнік.
Нагадаем, што 23 і 24 студзеня ў Абу-Дабі адбыліся двухдзённыя перамовы паміж дэлегацыямі Украіны, ЗША і Расіі наконт завяршэння вайны.