«Выпіла амаль усё, і толькі напрыканцы заўважыла, што ўнутры нешта дзіўна траслася»
7- 24.01.2026, 22:46
- 11,056
Беларуска набыла дзіцячы сок, а ў ім знайшла «дабаўку».
Беларуска пад нікам zhami. el купіла сок «Агуша» — і выявіла ў ім незвычайны прадмет, але так і не зразумела, што гэта. Сваёй знаходкай яна падзялілася ў Threads, піша «Зеркало».
— Купілі «Агушу». Я выпіла амаль усё, і толькі напрыканцы заўважыла, што ўнутры нешта дзіўна траслася. Адкрылі ўпакоўку — а там цвіль… Шмат цвілі, і чорнай, і белай. Вельмі непрыемна, асабліва ўлічваючы, што гэта дзіцячы прадукт. Будзьце асцярожныя, правярайце перад тым, як піць. Добра, што вырашыла выпіць сама, а не маё дзіця, — напісала яна.
У каментарыях жанчына патлумачыла, што смак у соку быў «нармальны», але «не такі прытарны, як звычайна».
— Я не ведаю, што гэта, бачу цвіль і нейкі старонні прадмет унутры. Можа, упакоўка ад чагосьці, нават не ведаю, — расказала яна.
За суткі ў допісу больш за 800 тысяч праглядаў, 1500 лайкаў і амаль 140 каментарыяў. Многія сумняваюцца, што гэта і праўда цвіль, іншыя дзеляцца сваім меркаваннем пра прадукцыю «Агушы».
«Цвёрдая, яшчэ і бліскучая цвіль… Няўжо па смаку не зразумелі, што нешта не так? Можа, усё ж не цвіль, а нешта іншае. Усё дзіўна».

«Калі б там была такая цвіль, вы б не змаглі піць, паверце. Гэта падобна на частку ўпакоўкі, пласт пластыку».
«Даўно лічу, што трэба ўсім рабіць празрыстую ўпакоўку для дзіцячых прадуктаў».
«Мала фота, нічога не зразумела, падобна на ўкід. Не веру. Калі вы такія трывожныя, раскрыць упакоўку нажом і выліць у бутэльку або шклянку не складзе працы. Адчуваецца татальны ўкід».
«Я нядаўна купіла гарошак у закрытай банцы, у выніку разам з гарошкам ляжаў кавалачак нейкай белай анучкі — ці то гэта вата, ці то што, — і, натуральна, усё гэта было ў цвілі. Цяпер у мяне новая фобія, і я купляю ўсё толькі ў шкле, пакруціўшы банку сто разоў, каб зноў не знайсці такі сюрпрыз».
«Абходжу «Агушу» бокам, бо вельмі шмат чытала пра такія выпадкі. Няхай вытворцы самі сваю цвіль ядуць».
«Лепш увогуле такія сокі не купляць дзецям: там столькі цукру і яшчэ незразумела чаго, а ў фруктовых пюрэ тэрмін прыдатнасці — год або два. А цяпер падумайце, чым іх так нашпігуюць, што пюрэ не псуецца цэлы год! Натуральнае пюрэ максімум суткі прастаіць. Лепш ужо дома прыгатаваць, чым рызыкаваць здароўем дзяцей».