Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь
5- 24.01.2026, 11:50
- 8,570
Улады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі.
Латвія спыняе рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію, паведамляе Infotrans Media Belarus.
Замест прамой забароны на паездкі ўлады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі. Гэта значыць, што як толькі ліцэнзіі скончацца, аўтобусныя маршруты будуць закрытыя.
Раней Міністэрства паведамленняў Латвіі даручыла Аўтатранспартнай дырэкцыі падрыхтаваць прававое абгрунтаванне для гэтай меры. Цяпер рэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Беларусь ажыццяўляюць кампаніі Latlines і Dautrans.
Ліцэнзія кампаніі Dautrans на маршрут у Віцебск заканчваецца 31 студзеня 2026 года. Ліцэнзія Latlines на маршрут у Мінск скончыцца 26 лютага, а маршрут у Гомель, які праходзіць праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў, спыніць сваё існаванне 27 чэрвеня гэтага года.