2 лютага 2026, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі па міні-футболе праваліла старт Еўра

Зборная Беларусі па міні-футболе праваліла старт Еўра

Бельгійцы забілі чатыры безадказныя мячы.

Зборная Беларусі па міні-футболе няўдала пачала выступленне на чэмпіянаце Еўропы-2026.

У стартавым матчы групавога этапу беларусы саступілі камандзе Бельгіі. Сустрэча прайшла ў Любляне.

Галоўным героем матчу стаў капітан бельгійскай зборнай Амар Раху, які аформіў хет-трык.

Ён адкрыў лік на 4-й хвіліне, а затым двойчы паразіў вароты суперніка ў другім тайме – на 30-й і 39-й хвілінах.

Канчатковы вынік на 40-й хвіліне ўстанавіў Стывен Дылін.

Вынік сустрэчы – параза зборнай Беларусі з лікам 0:4.

Перамога дазволіла бельгійцам выйсці ў лідары квартэта C. Таксама ў групе выступаюць зборныя Славеніі і Іспаніі, якія правядуць вочную сустрэчу сёння, пачатак – у 22:30.

Наступную гульню на турніры каманда Беларусі правядзе ў панядзелак, 26 студзеня, супраць зборнай Іспаніі. Пачатак запланаваны на 19:30.

На Еўра ўжо паспела адбыцца сенсацыя

Стартавыя матчы кантынентальнага форуму ўжо падарылі нам як мінімум адзін нечаканы вынік.

Зборная Арменіі дзякуючы дублю Дэрменжыяна аказалася мацней за моцную каманду Украіны (2:1).

Гэтыя зборныя выступаюць у адной групе з Чэхіяй і Літвой, якія згулялі выніковую нічыю – 3:3.

Пакуль турнір не стартаваў толькі ў групе D, дзе ў першым туры Італія сустрэнецца з Партугаліяй, а Польшча будзе гуляць з Венгрыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках