2 лютага 2026, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка

3
Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка

Звера заўважылі паблізу населеных пунктаў, раней ён мог задушыць сабаку.

Некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках з’явілася відэа, на якім відаць, як воўк перамяшчаецца каля жылога мікрараёна Альшанка ў Гродне. Пасля гэтага на месца аператыўна выехалі паляўнічыя. Яны высветлілі, што драпежнік знаходзіцца ў пэўным лясным масіве і пакуль яго не пакідаў, піша БелТА.

З 20 студзеня звера спрабуюць высачыць, але яму ўдаецца пазбягаць пераследу. Як адзначаюць паляўнічыя, воўк — вельмі асцярожная і рухлівая жывёла, якая не затрымліваецца доўга на адным месцы. Выхад драпежніка бліжэй да населеных пунктаў (яго бачылі больш чым у двух кіламетрах ад гарадской мяжы) можа тлумачыцца перыядам гону, а таксама марозамі і недахопам ежы.

Ёсць падставы меркаваць, што гэты ж воўк некалькі дзён таму задушыў сабаку ў двары ў вёсцы Струбка Гродзенскага раёна.

Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што колькасць воўкаў у раёне невялікая, хоць падобныя выпадкі зрэдку здараюцца. Так, летам мінулага года каля аграгарадка Сапоцкін была забіта ваўчыца, якая нападала на сабак у прыватных гаспадарках. У сувязі з гэтым уладальнікам жывёл раяць не пакідаць без нагляду авечак і коз, а таксама не выпускаць сабак за межы двара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках