ЗША абвясцілі новыя санкцыі супраць іранскага «ценявага флоту»
- 23.01.2026, 22:25
- 2,230
Вашынгтон узмацняе ціск на Тэгеран.
Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.
У Мінфіне ЗША заявілі, што санкцыі закрануць дзевяць суднаў «ценявага флоту» Ірана, а таксама кампаній, якія імі валодаюць.
Усю маёмасць і актывы падсанкцыйных юрыдычных і фізічных асоб, што знаходзяцца ў Злучаных Штатах або ва ўладанні ці пад кантролем асоб ЗША, будуць заблакаваныя.
У Міністэрстве фінансаў ЗША дадалі, што абмежаванні накіраваныя на змяншэнне даходаў іранскага рэжыму.
«Гэты даход, які па праве належыць іранскаму народу, замест гэтага накіроўваецца на фінансаванне рэгіянальных тэрарыстычных пасярэднікаў, праграм узбраення і службаў бяспекі, а не на базавыя эканамічныя паслугі, якіх смела патрабаваў іранскі народ», — гаворыцца на сайце.
На мінулым тыдні адміністрацыя ЗША абвясціла пра пакет санкцый супраць Ірана, які быў накіраваны на асоб, што кіравалі жорсткім падаўленнем антыўрадавых пратэстаў у краіне.