2 лютага 2026, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка «Гульні тронаў» загаварыла з беларускім акцэнтам

5
Зорка «Гульні тронаў» загаварыла з беларускім акцэнтам

Відэафакт.

Зорка «Гульні тронаў» загаварыла па-руску з беларускім акцэнтам у новым шпіёнскім серыяле «Поні».

Гэта шпіёнскі трылер, дзеянне якога адбываецца ў 1977 годзе. У цэнтры сюжэта — дзве сакратаркі амерыканскага пасольства (адну з іх грае Эмілія Кларк). Пасля таго як мужы жанчын пры дзіўных абставінах гінуць, жанчыны становяцца аператыўніцамі ЦРУ і накіроўваюцца ў Маскву, заўважыў сайт blizko.by.

Задача гераіні Эміліі Кларк — зблізіцца з перспектыўным агентам КДБ. Але бяда ў тым, што дзяўчына гаворыць па-руску з моцным акцэнтам. Як гэта патлумачыць? Вядома ж тым, што яна прыехала з Беларусі. Пазней «Надзя з Беларусі» ўдакладняе, адкуль менавіта — з «Полацка, Віцебская вобласць».

Гераіня Кларк — сапраўды крутая дзяўчына. Напрыклад, з дапамогай жорсткай фразы «Надзя» ставіць на месца нахабную прадавальніцу яек. Гэты эпізод ужо стаў вірусным у інтэрнэце. На жаль, слова «бульба» ў серыяле так і не прагучала, але незвычайны беларускі акцэнт усё ж такі добра падымае настрой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках