2 лютага 2026, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны паляўнічы на Несі зрабіў нечаканую заяву

11
Галоўны паляўнічы на Несі зрабіў нечаканую заяву

Эдрыян Шайн больш за 50 гадоў шукаў Лох-Нескае пачвар'е.

76-гадовы натураліст Эдрыян Шайн, які больш за 50 гадоў прысвяціў пошукам Лох-Нескага пачвар'я (Несі) ў возеры ў Шатландыі, заявіў, што ніякага старажытнага монстра ў вадаёме няма, піша LADbible.

Шайн, які пачаў пошукі Несі ў 1973 годзе, у інтэрв'ю выданню распавёў, што многія яго «назіранні» аказаліся хвалямі ад лодак і караблёў, што праходзяць па Каледонскім канале. Доўгую шыю пачвары ён патлумачыў аптычнай ілюзіяй, якую ствараюць птушкі, што сабраліся на спакойнай паверхні возера. На думку эксперта, у халодным возеры Лох-Нэс вельмі мала рыбы, каб буйная істота магла харчавацца.

Пры гэтым Шайн заявіў, што не шкадуе патрачанага часу на пошукі неіснуючай пачвары, бо атрымаў масу задавальнення ад гэтай працы.

Раней паведамлялася, што чыноўнікі Вялікабрытаніі ўнеслі ў Афіцыйны рэестр назіранняў за монстрамі пяць выпадкаў сустрэч з Лох-Нескім пачвар'ем у 2025 годзе. Усяго з 1933 года зафіксавана 1 165 выпадкаў, удакладнілі яны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках