2 лютага 2026, панядзелак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што менавіта зменіцца для беларусаў з-за абмежаванняў на хуткасць інтэрнэту?

8
Што менавіта зменіцца для беларусаў з-за абмежаванняў на хуткасць інтэрнэту?

Мабільныя аператары патлумачылі.

Мабільныя аператары патлумачылі, што на практыцы зменіцца для іх абанентаў пасля ўвядзення абмежаванняў на хуткасць трафіку на безлімітных тарыфах. Ці можна наогул застацца без інтэрнэту, калі абраць ліміт, і што будзе з безлімітам на сацыяльныя сеткі і мэсэнджары, якія мабільныя аператары прадастаўляюць у межах многіх пакетаў?

Змены з-за новых правілаў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі непасрэдна закрануць толькі тарыфы з безлімітным інтэрнэтам, піша «Тэлеграф».

У кампаніі Life, у прыватнасці, заявілі, што змены чакаюць толькі тых, хто карыстаецца тарыфам «Бесконечный Pro Max». Для іх аб’ём інтэрнэт-трафіку на максімальнай хуткасці абмяжуюць максімальна дапушчальным новым заканадаўствам — 30 ГБ у месяц. Далей хуткасць трафіку будзе аўтаматычна зніжана да мінімальнай — 1 Мбіт/с.

То-бок зусім без інтэрнэту абанент не застанецца, нават калі не будзе дадаткова дакупляць асобныя пакеты інтэрнэт-трафіку (што не забараняецца новым заканадаўствам). Але і ў мінус абанент не сыдзе. Проста сёрфіць у звыклым фармаце, калі новая старонка ў браўзеры адкрываецца за секунду, відэа загружаецца без буферызацыі, а дасланыя сябрамі фота адкрываюцца імгненна, хутчэй за ўсё, ужо не атрымаецца. Давядзецца запаволіцца ў літаральным сэнсе гэтага слова.

А вось калі ў вашым пакеце прадугледжаны яшчэ і безліміт на мэсэнджары, яго новыя абмежаванні не закрануць. Прынамсі, у гэтым запэўнілі ў кампаніі Life ў каментары для партала Office Life.

Там патлумачылі, што безліміт на сацыяльныя сеткі і мэсэнджары не падпадае пад дзеянне новай пастановы Мінсувязі, таму як мінімум з камунікацыяй у абанентаў праблем узнікнуць не павінна.

Дарэчы, новыя правілы для мабільных аператараў у Беларусі афіцыйна пачнуць дзейнічаць з 23 лютага, а пакуль безлімітныя тарыфы застаюцца сапраўды безлімітнымі. І ў Life, і ў МТС, і ў A1 паабяцалі бліжэй да гэтай даты падрабязней праінфармаваць абанентаў пра канкрэтныя змены ў іх тарыфных планах.

Мабільныя аператары таксама падлічылі, колькі ў сярэднім спажываюць іх абаненты на безлімітах за месяц: у Life гэта каля 25 ГБ у месяц, у МТС — да 20 ГБ. А вось пра змяненне кошту «абмежавана безлімітных» тарыфаў пакуль ні адзін з іх не паведамляў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках