2 лютага 2026, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Польшчы ў Мінску расказала, як падаць заяву на падаўжэнне Карты паляка

1
Пасольства Польшчы ў Мінску расказала, як падаць заяву на падаўжэнне Карты паляка

Запісвацца загадзя не трэба.

З лютага 2026 года кансульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Мінску будзе прымаць заявы на падаўжэнне Карты паляка кожны першы панядзелак месяца з 10:00 да 11:00. Запісвацца загадзя не трэба.

У гэтыя ж тэрміны будуць прымаць заявы на падаўжэнне тэрміну дзеяння Карт паляка і выдачу дублікатаў, а таксама на ўнясенне змяненняў у звесткі ўладальнікаў гэтых дакументаў.

Для ахвочых падаўжаць дзеянне Карты паляка ў сувязі з дасягненнем паўналецця будзе дзейнічаць іншы парадак. Яны павінны запісацца на прыём па электроннай пошце [email protected]. У лісце трэба ўказаць імя, прозвішча, дату нараджэння, тэрмін дзеяння Карты паляка і адрас рэгістрацыі на тэрыторыі Мінскай кансульскай акругі (гэта Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская вобласці і Мінск). У загалоўку ліста трэба напісаць «Karta Polaka_przedłużenie_pełnoletniość».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках