21 студзеня 2026, Серада, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрэчка паміж Ілонам Маскам і кіраўніком Ryanair прывяла да вялікага распродажу квіткоў

7
Спрэчка паміж Ілонам Маскам і кіраўніком Ryanair прывяла да вялікага распродажу квіткоў

Акаўнт Ryanair у X рэзка адрэагаваў на прапанову бізнесмена купіць авіякампанію.

Авіякампанія Ryanair запусціла вялікі распродаж квіткоў пад дэвізам «Вялікі распродаж спецыяльна для Ілона і любых іншых ідыётаў у X». Гэта стала працягам публічнай спрэчкі паміж амерыканскім мультымільярдэрам Ілонам Маскам і кіраўніком ірландскай авіякампаніі Ryanair Майклам О’Ліры, піша «Зеркало».

«Маск ведае пра правілы валодання авіякампаніямі яшчэ менш, чым пра аэрадынаміку самалётаў», — заявіў генеральны дырэктар Ryanair Майкл О’Ліры.

У акаўнце кампаніі дадалі: «Магчыма, Маску патрэбны перапынак?», і абвясцілі пра вялікі распродаж квіткоў — 100 тысяч месцаў прадаюць за 16,99 еўра ў адзін бок.

«Купляйце зараз, пакуль Маск не забраў усё!!!», — напісала кампанія Ryanair. А пазней дадала, што дзякаваць трэба не ёй, а «гэтаму вялікаму „ідыёту“ Ілону Маску».

Нагадаем, спрэчка паміж Ілонам Маскам і Майклам О’Ліры разгарэлася з-за адмовы лоўкостэра ўсталёўваць спадарожнікавы інтэрнэт Starlink на свае самалёты Boeing 737. Пасля ўзаемнага абмену абразамі ў сацсетцы X амерыканскі бізнесмен спытаў у авіяперавозчыка пра яго цану і пацікавіўся ў сваіх падпісчыкаў, ці варта яму набыць прадпрыемства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках