Памерла ўдава Васіля Быкава
2- 21.01.2026, 20:51
- 4,684
13 студзеня Ірыне Быкавай споўнілася 99 гадоў.
Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава.
Пра гэта паведаміў у Facebook беларускі журналіст і палітык Сяргей Наўмычык.
Як паведамляў Charter97.org, у канцы мінулага года Ірына Быкава патрапіла ў рэанімацыю з пераломам сцягна і інфарктам.
13 студзеня ёй споўнілася 99 гадоў.
Ірына Міхайлаўна друкавала на машынцы творы Быкава, калі ён яшчэ быў мала каму вядомым аўтарам, — і працягвала гэта рабіць доўгія гады. «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды» — надрукаваныя ёю.