ЗСУ знішчылі пяць адзінак тэхнікі расійскіх акупантаў на Куп’янскім напрамку
- 21.01.2026, 20:36
Відэа.
Байцы 116-й асобнай механізаванай брыгады паразілі дронамі 5 адзінак тэхнікі акупантаў на Куп’янскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, пілоты падчас баявых вылетаў выявілі і знішчылі тэхніку, якая рухалася па заснежанай мясцовасці ў зоне адказнасці брыгады.
У прыватнасці, знішчана:
1 самаходная артылерыйская ўстаноўка;
1 склад боепрыпасаў;
2 аўтамабілі;
1 БПЛА «Молния».