21 студзеня 2026, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра Ранальдзінью здымуць біяграфічны серыял

Пра Ранальдзінью здымуць біяграфічны серыял

Асновай сталі інтэрв’ю з суперзоркай футболу.

Іспанскія кампаніі Mediacrest Entertainment і Playtime Movies сумесна з бразільскай Mixer Films запускаюць вытворчасць біяграфічнага міні-серыяла «Эпоха 10: Ранальдзінью», прысвечанага аднаму з найвялікшых футбалістаў у гісторыі, паведамляе Variety (пераклад — сайт Charter97.org).

Серыял заснаваны на інтэрв’ю з самім Ранальдзінью і яго братам і менеджарам Рабертам дэ Асісам. У цэнтры сюжэту — імклівы узлёт і драматычнае падзенне футбаліста, шлях ад бедных раёнаў Порту-Алегры да сусветнай славы, а затым — турэмнага зняволення ў Парагваі. Дзеянне разгорнецца ў Парыжы, Барселоне і Мілане, а ключавой тэмай стануць складаныя і супярэчлівыя адносіны двух братоў.

Стваральнікі параўноўваюць іх сувязь з адносінамі Моцарта і Сальеры — захапленне, зайздрасць і ўнутраны канфлікт. Пасля ранняй смерці бацькі менавіта Раберта стаў для Ранальдзінью настаўнікам, што з цягам часу прывяло да напружання паміж імі.

Ранальдзінью — двойчы найлепшы гулец свету паводле версіі ФІФА і адзіны футбаліст, які выйграў Кубак Амерыкі, «Залаты мяч», Лігу чэмпіёнаў, Кубак канфедэрацый і Кубак Лібертадорэс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках