21 студзеня 2026, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспубліканцы папярэдзілі Трампа

7
Рэспубліканцы папярэдзілі Трампа

Аднапартыйцы прэзідэнта ЗША ў Кангрэсе могуць прыняць рэзалюцыю па Грэнландыі.

Рэспубліканцы ў Кангрэсе ЗША разглядаюць магчымасць прыняцця рэзалюцыі, якая забароніць прэзідэнту Дональду Трампу накіроўваць амерыканскія войскі ў Грэнландыю без адабрэння заканадаўцаў. Пра гэта 21 студзеня паведаміла Financial Times.

Паводле звестак выдання, адзін з кангрэсменаў-рэспубліканцаў пагразіў Трампу працэдурай імпічменту ў выпадку спробы сілавога захопу вострава. Яшчэ некалькі прадстаўнікоў партыі заявілі, што чакаюць унясення рэзалюцыі, якая абмяжуе ваенныя паўнамоцтвы прэзідэнта. Мяркуецца, што дакумент можа атрымаць падтрымку большасці чальцоў Кангрэса.

Сенатар-рэспубліканец Том Тыліс 20 студзеня паведаміў, што спрабуе «дээскалаваць» сітуацыю вакол Грэнландыі і раскрытыкаваў «дрэнныя парады», якія, паводле яго слоў, атрымлівае Трамп у гэтым пытанні. Ён выказаў упэўненасць, што рэзалюцыю падтрымаюць дзве траціны са 100 сенатараў.

Гэтую ацэнку пацвердзіў сенатар Рэнд Пол, падкрэсліўшы, што «нават самыя рашуча настроеныя» рэспубліканцы не падтрымаюць ваеннае ўварванне ЗША ў Грэнландыю.

Мінулага тыдня ў Сенаце таксама быў прапанаваны законапраект, які забараняе амерыканскім вайскоўцам акупацыю або анексію тэрыторый краін НАТА, уключаючы Грэнландыю. Адна з яго аўтараў — сенатар Ліза Муркоўскі, якая заявіла, што «Грэнландыю варта разглядаць як саюзніка, а не як актыў».

Чалец Палаты прадстаўнікоў Дон Бэйкан, які таксама прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, адзначыў, што спроба захопу Грэнландыі стала б «канцом прэзідэнцтва Трампа». Паводле яго слоў, большасць рэспубліканцаў лічыць такі крок амаральным і няправільным і гатовая яму супрацьстаяць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках