Трамп заінтрыгаваў новай сакрэтнай зброяй
5- 21.01.2026, 17:57
- 3,798
Адна ракета можа знішчыць усё.
Колькі тыдняў таму з'явілася новая сучасная ракета, якая нібыта можа знішчыць усё. Збіць яе немагчыма.
Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас выступлення на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
Паводле слоў амерыканскага лідара, цяпер перад ЗША і ўсім светам узніклі значна больш высокія рызыкі, чым у часы Другой сусветнай. Прычына гэтага - ядзерная зброя, сучасная зброя, пра якую, як запэўніў Трамп, ён нават не можа казаць публічна.
- Два тыдні таму з'явілася зброя, пра якую ніхто ніколі не чуў. Усё можа быць знішчана літаральна з-за адной ракеты. Пакуль няма такога СПА, якое знішчыць гэтыя ракеты, - сказаў Трамп.