У Беларусі на чацвер абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
1- 21.01.2026, 18:50
- 5,616
Вадзіцелям і пешаходам варта падрыхтавацца.
Жоўты ўзровень небяспекі з-за непагадзі на 22 студзеня абвясцілі сіноптыкі.
У чацвер «на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца». Паводле дадзеных метэасэрвісу pogoda.by, 22 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы −13…−20°С. У асобных раёнах слупок тэрмометра апусціцца да −24°С. Удзень тэмпература паветра будзе −5°С на поўначы краіны і да −13°С на захадзе.
У ДАІ нагадалі, што ў халодную пару вадзіцелі павінны кантраляваць тэхнічны стан свайго транспарту і «змяніць манеру кіравання на больш стрыманую».