Да ўборкі снегу ў Гомельскай вобласці масава прыцягнулі «дармаедаў»
13- 21.01.2026, 16:29
- 3,492
Аплата за іх працу не прадугледжана.
Мінулымі выхаднымі АУС Гомельскага райвыканкама арганізаваў «сумесныя работы па прыцягненні да грамадска-карыснай працы асоб, не занятых у эканоміцы і якія вядуць асацыяльны лад жыцця», — паведаміла ведамства ў газеце райвыканкама.
Абвешчаных «дармаедамі» накіравалі прыбіраць снег на тратуарах і дарожках, што вядуць да прыпынкаў грамадскага транспарту, заўважыў «Флагшток».

Таксама да неаплатных работ прыцягнулі тых, хто стаіць на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі і ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Гомельскага РАУС.

Таксама Кормянская раённая газета пад загалоўкам «Нічым не заняты — прынясі карысць грамадству» паведаміла, што мясцовы РАУС «прыцягнуў да грамадска-карыснай працы асоб, якія нідзе не працуюць, а таксама вядуць асацыяльны лад жыцця, у тым ліку знаходзяцца на розных відах уліку»:

Падобнае паведамленне было і з Акцябрскага, дзе міліцыя «прадпрыняла актыўныя меры па прыцягненні працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы, і тых, што стаяць на ўліках у крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзяленні аховы грамадскага парадку РАУС, да грамадска-карыснай працы па навядзенні парадку на аб’ектах сацыяльнага прызначэння».
Раней уключаных у «базу дармаедаў» накіроўвалі на ўборку снегу ў Буда-Кашалёва.