Жыхарка Грэнландыі пра пагрозы з боку ЗША: Паляўнічыя падрыхтавалі гарпуны
1- 21.01.2026, 15:28
- 2,708
Востраў гатовы абараняцца.
Мастачка, жонка эскімоса і жыхарка Грэнландыі Галя Моррелл расказала YouTube-каналу «The Breackfast Show» пра гатоўнасць мясцовых жыхароў абараняць свой востраў ад пасяганняў ЗША.
— Магу сказаць, што ў паўночнай вёсцы паляўнічыя падрыхтавалі гарпуны. Яны думаюць, што калі амерыканцы высадзяцца на пляжы, то яны сустрэнуць іх як вялікага звера. Яны гатовы абараняць краіну.
Калі казаць сур'ёзна, то калі ЗША атакуюць Грэнландыю, то яны заваююць яе на працягу гадзіны. Але далей паўстае пытанне — што такое Арктыка. Перамогчы ў Арктыцы вельмі лёгка, але заставацца на працяглы час — складана. Далей гума ператвараецца ў камень, а тэхніка выходзіць са строю.