Беларус перастаў плаціць аліменты і зрабіў ДНК-тэст
28- 21.01.2026, 13:03
- 7,226
Сумненні апынуліся апраўданымі.
Беларус перастаў плаціць аліменты, пасля таго, як засумняваўся ў бацькоўстве, і зрабіў ДНК-тэст. Падрабязнасці расказалі у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Жыхар Пружанскага раёна перастаў плаціць аліменты на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей з 2021 года. Для 45-гадовага мужчыны гэта магло скончыцца крымінальнай справай. Аднак беларус патлумачыў гэта падазрэннем, што, верагодна, ён не з’яўляецца бацькам малалетняга дзіцяці. Была прызначана генетычная экспертыза.
«Эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці пацвердзілі падазрэнне мужчыны — бацькоўства адносна дзіцяці выключана», — паведамілі падрабязнасці ў ведамстве.