Большасць краін Еўрапейскага саюза адмовілася ад удзелу ў «Савеце міру» Трампа
29- 21.01.2026, 12:45
- 12,638
Еўрапейскія лідары байкатуюць ініцыятыву.
Большасць краін Еўрапейскага саюза адхіліла запрашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа увайсці ў Савет міру.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Паводле звестак выдання, многія ў Еўропе баяцца, што Савет міру адцесніць ААН на другі план як пляцоўку для ўрэгулявання глабальных канфліктаў.
Як патлумачылі суразмоўцы FT, дадатковыя асцярогі ў Еўрасаюзе таксама выклікала запрашэнне ў структуру расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра стварэнне Савета міру прэзідэнт ЗША абвясціў 16 студзеня. У выканаўчы камітэт увайшлі дзяржсакратар Марко Рубіо, спецпрадстаўнік Стыў Уіткоф, зяць прэзідэнта Джарэд Кушнер і былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр.