21 студзеня 2026, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі гісторык патлумачыў мяцеж Прыгожына з нечаканага боку

1
Амерыканскі гісторык патлумачыў мяцеж Прыгожына з нечаканага боку
Калаж: «Радыё Свабода»

На чыім баку быў кіраўнік ПВК «Вагнер»?

Вядомы амерыканскі гісторык і пісьменнік Юрый Фельштынскі лічыць, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, які 24 чэрвеня 2023 года пачаў паход на Маскву, не быў самастойнай фігурай.

Аб гэтым Юрый Фельштынскі распавёў, адказваючы на пытанні з залы пасля прэзентацыі сваёй новай кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай», якая адбылася 16 студзеня ў варшаўскім Цэнтры Анджэя Вайды:

— Тое, што адбылося з Прыгожыным, — канфлікт паміж ФСБ як структурай і апаратам прэзідэнта Расіі.

Не трэба глядзець на Прыгожына як на незалежную асобу. Паверце, былы крымінальнік, які выйшаў з лагера, стаў кухарам Пуціна, атрымаў доступ да яго стала і меў права наліваць віно і прэзідэнту Расіі, і замежным прэзідэнтам, уключаючы Буша, не мог не быць завербаваным агентам ФСБ. Гэта абсалютна немагчымая рэч. Чалавек, які атрымлівае доступ да стала прэзідэнта Расіі, не можа быць проста былым крымінальнікам.

Такога не бывае. Насамрэч канфлікт паміж Прыгожыным і Шайгу — гэта канфлікт паміж ФСБ і арміяй з-за падзелу мільярдных бюджэтаў, якія выдавалі Прыгожыну для фармавання ПВК, якая называлася «Вагнер». Мы ж павінны ўсё ж такі разумець, што ў Расіі не можа існаваць прыватная армія. Гэта немагчымая рэч для дзяржавы, якую кантралюе ФСБ. Таму, думаю, новага Прыгожына быць не можа. Не думаю, што ён можа з'явіцца.

Поўны рэпартаж сайта Charter97.org з прэзентацыі кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай» можна прачытаць тут.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках