Многія мінчукі будуць плаціць за электраэнергію па-іншаму
2- 21.01.2026, 11:15
- 6,020
Ужо з 1 сакавіка.
У Мінску пачнуць дзейнічаць змены ў парадку аплаты электраэнергіі ў жылых шматпавярховых дамах. Гэта рэгламентуе адпаведная пастанова Савміна (№ 17 ад 15 студзеня 2026 года), якую апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Такім чынам, з 1 сакавіка ў Мінску пачнецца двухгадовы эксперымент, у межах якога ўладальнікам нежылых памяшканняў у шматпавярхоўках давядзецца аплачваць электраэнергію непасрэдна «Мінскэнерга», а не праз арганізацыі ЖКГ.
У эксперыменце, які працягнецца да 31 снежня 2027 года, будуць задзейнічаны дамы камунальнай уласнасці, якія кіруюцца дзяржаўнымі структурамі.