Уіткоф і Кушнер сустрэліся ў Давосе з прадстаўніком Пуціна
- 21.01.2026, 4:00
Сустрэча трывала больш за дзве гадзіны, прэсу на яе не пускалі.
Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Стывен Уіткоф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер у Доме ЗША ў Давосе падчас Міжнароднага эканамічнага форуму сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком дыктатара Расіі Кірылам Дзмітрыевым, паведаміла расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Сустрэча трывала больш за дзве гадзіны, прэсу на яе не пускалі.
Пасля сустрэчы Уіткоф назваў перамовы «вельмі пазітыўнымі», а Дзмітрыеў адзначыў, што іх перамовы ў Давосе праходзяць «канструктыўна» і ўсё больш людзей падтрымліваюць пазіцыю Расіі.
Падрабязнасці пра тэму сустрэчы бакі не раскрываюць, але чакалася, што ў асноўным на ёй будуць абмяркоўвацца пытанні завяршэння расійска-ўкраінскай вайны і амерыканскага мірнага плана.