Аднаму з буйных беларускіх банкаў давялося адмовіцца ад мабільнага прыкладання для Apple
З 1 лютага.
«Белінвестбанк» паведаміў, што з 1 лютага спыніць падтрымку свайго мабільнага прыкладання на прыладах з iOS.
У банку параілі карыстальнікам перайсці на вэб-прыкладанне PWA Belinvest.
— Яго функцыянал аб’ядноўвае перавагі мабільнага прыкладання і традыцыйнага вэб-рэсурсу — інтэрнэт-банкінгу, — паведамілі ў прэс-службе. Гэтае вэб-прыкладанне працуе і на Android.
Увайсці ў PWA Belinvest можна з дапамогай распазнання твару, адбітка пальца або ПІН-кода, уводзіць лагін і пароль не трэба.