Беларускі футбаліст літоўскага «Жальгіріса» забіў з цэнтра поля
- 18.01.2026, 22:55
- 1,566
Фантастычны гол Кендыша.
У межах падрыхтоўкі да новага сезону чэмпіянату Літвы па футболе вільнюскі «Жальгіріс» перамог у таварыскім матчы мясцовы «Вільнюс» — 4:0.
Адзін з галоў забіў беларускі паўабаронца «Жальгіріса» Юрый Кендыш.
Беларус вызначыўся на 45-й хвіліне, адправіўшы мяч у вароты суперніка ўдарам з цэнтра поля.