18 студзеня 2026, Нядзеля, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду

4
Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду

Нават у нейтральным статусе.

Міжнародны саюз біятлона апублікаваў канчатковы спіс алімпійскіх квотаў.

Беларускіх спартсменаў у спісе няма, а значыць, яны не змогуць узяць удзел у спаборніцтвах па біятлоне на Алімпійскіх гульнях 2026 года — нават у нейтральным статусе.

Зімовая Алімпіяда пройдзе ў Італіі (Мілан — Кортіна-д’Ампецца). Пакуль алімпійскія ліцэнзіі атрымалі толькі пяць спартсменаў беларускай зборнай — фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка Марына Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, фігурыстка Вікторыя Сафонава і лыжніца Ганна Каралёва.

На мінулай зімовай Алімпіядзе было 29 чалавек.

Дачка вядомага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча Дар’я, якая выступае за каманду бежанцаў, таксама не трапіла ў канчатковы спіс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках