«Забраў аўтамат і ўцёк»
1- 18.01.2026, 21:10
- 4,000
ГУР выкрыла пабег акупанта з пазіцый.
Украінская разведка перахапіла размову расійскіх вайскоўцаў, у якой камандзір загадвае затрымаць дэзерціра. Па яго словах, акупант збіў свайго напарніка, забраў аўтамат і самавольна пакінуў баявую пазіцыю.
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
У свежым радыёперахопе ГУР зафіксаваныя паніка і дэзараганізацыя ў шэрагах расійскіх акупацыйных войскаў. Адзін з камандзіраў Узброеных Сіл РФ загадвае падначаленым пры першай магчымасці злавіць і раззброіць ваеннаслужачага, які ўцёк з пазіцый разам са зброяй.
Па словах камандзіра, дэзерцір збіў саслужыўца, завалодаў аўтаматам і знік, меркавана разлічваючы вярнуцца ноччу.
У перахопе таксама гучыць загад звязаць уцекача і сілай адабраць зброю ў выпадку яго з’яўлення побач з пастом. Камандзір удакладняе, што гаворка ідзе пра ваеннаслужачага асецінскага паходжання.