Журналіст заклікаў Брытанію зноў выкупіць ЗША
11- 18.01.2026, 16:59
- 4,218
Пірс Морган патроліў Трампа.
Ураду Вялікабрытаніі варта выкупіць Амерыку назад. Пра гэта заявіў брытанскі журналіст Пірс Морган у сацыяльнай сетцы X.
«Урэшце рэшт, калісьці Амерыка была нашай, і гэта ўмацуе нашу бяспеку ў Паўночнай Атлантыцы. Калі вы не прадасце яе нам, прэзідэнт Трамп, мы ўвядзём пошліны супраць ЗША і любой краіны, якая падтрымае вас у супраціве гэтай вельмі выгоднай здзелцы. Справядліва?» — напісаў журналіст.
17 студзеня Трамп паведаміў пра ўвядзенне з 1 лютага пошлін у 10% у дачыненні да Даніі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Фінляндыі, Францыі, ФРГ і Швецыі.
Па словах Трампа, з 1 чэрвеня 2026 года тарыфы для гэтых дзяржаў вырастуць да 25% і будуць дзейнічаць, «пакуль не будзе дасягнута пагадненне аб поўным набыцці Вашынгтонам Грэнландыі». Еўразвяз абяцае адказ.
Брытанія павінна зноў выкупіць Амерыку. Урэшце рэшт, яна калісьці была нашай, і гэта ўзмоцніць нашу бяспеку ў Паўночнай Атлантыцы. Калі вы не прадасце яе нам, прэзідэнт Трамп, мы ўвядзём пошліны супраць ЗША і любой краіны, якая падтрымае вас у супраціве гэтай вельмі выгоднай здзелцы. Справядліва?
— Пірс Морган (@piersmorgan) 17 студзеня 2026